- дратаванка
- дратаванка, -і
ж.
разм.
Кнут, свитый из веревочек.Часам ты махнеш маланкай, як падпасак дратаванкай. Крапіва. Лукаш закруціў над канём дратаванкаю... Гартны. Ды вас абодвух трэ было разлажыць на ўслончыку і адшалёстаць дратаванкай, каб дзесятаму заказалі. С.Александровіч. І ўзмахнуў (Пан) дратаванкаю - кароценькая такая пуга, несамавітая, яна рассекла цела, і пад адзежынай, на штанах адразу ж паказалася кроў. Сіпакоў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.